Стала вядома, хто выступіць на канцэрце ў Дзень Волі

Cьпіс музыкаў ня трэба ўзгадняць, бо канцэрт будзе бясплатным. Лявон Вольскі, «Крама», Neuro Dubel і «Дзецюкі» пагадзіліся выступіць на канцэрце ў гонар стагодзьдзя Беларускай народнай рэспублікі. Пра гэта паведаміў у жывым эфіры «Радыё Свабода» адзін з арганізатараў мерапрыемства Павал Белавус. «Канчатковае рашэньне па праграме мы будзем прымаць, калі ўжо будзем мець паперу. Дакладна будзе Лявон Вольскі (у фармаце «Крамбамбулі» ці з музычным складам, пакуль вырашаем). Дамоўлена з «Крамай», «Дзецюкамі», Neuro Dubel. Вядуцца перамовы зь Міхалком», — заявіў Белавус.