У Берасці ўзгадалі Брэст-Літоўскую мірную дамову

3 сакавіка 1918 года ў Белым палацы Берасцейскай крэпасці была падпiсаная Брэст-Літоўская мірная дамова. У Берасці ўзгадалі Брэст-Літоўскую мірную дамову. Падпісана яна была 100 гадоў таму, 3 сакавіка 1918 года ў Белым палацы Берасцейскай крэпасці, паміж Савецкай Расеяй і Цэнтральнымі дзяржавамі (Нямеччынай, Аўстра-Венгрыяй, Асманскай імперыяй і Балгарыяй), нагадвае “Радыё Рацыя”. “Калі ў Расеі пра дамову кажуць, што яна была “ганебнай”, то для нацыянальных дзяржаваў, якія ўтварыліся на аскепках былых імперыяў, гэта падзея была станоўчай”, – разважае рэканструктар Андрэй Варабей: – У новых дзяржаў, якія ўзніклі пасля Першай сусветнай вайны, Берасцейскі мір – гэта знакавая падзея.