Толькі святочнае шэсце пераўтварае Мінск у Менск

А пазней можна і на канцэрт. 25 сакавіка 2018 – у гэты дзень мы адзначаем 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы раз за шмат год на гэта свята мае адбыцца вялікі святочны канцэрт ля Опернага тэатру. Маюць выступіць найлепшыя беларускія музыкі – Лявон Вольскі, «Крама», «Дзецюкі», «Нейра-Дзюбель»… Усё файна, але… Ці варта пачынаць ТАКІ дзень праз прынізьлівы праход праз металашукальнікі і агляд тых самых амапаўцаў, якія год таму збівалі людзей на вуліцах?Больш за 20 год на Дзень Волі, не зважаючы на ўмовы надвор’я, забароны і кардоны міліцыі, беларускія патрыёты выходзяць менавіта на шэсце па цэнтральных вуліцах гораду.