У Слоніме ўстановяць помнік Льву Сапегу

Помнік канцлеру Вялікага княства Літоўскага будзе афіцыйна адкрыты 1 верасня 2019 года. Менавіта ў гэты дзень у Слоніме адбудзецца рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства і друку. Пра гэта слонімскім журналістам паведаміў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, паведамляе «Радыё Рацыя». Па словах Алега Таргонскага, ужо атрымана ўзгадненне Міністэрства культуры на стварэнне і ўстаноўку помніка, а ў бліжэйшы час будзе праведзены конкурс эскізных праектаў помніка і вызначана канкрэтнае месца ў Слоніме, дзе помнік будзе пастаўлены.