![]()
У Бабруйску прайшла сустрэча з беларускімі літаратарамі. 2 сакавіка ў Крэатыўнай прасторы «13:87» адбылася сустрэча з класікам беларускай літаратуры, гісторыкам Уладзімірам Арловым, а таксама – з вядомым перакладчыкам Ігарам Крэбсам. Дарэчы, пісьменнік ужо трэці раз за тры няпоўныя гады наведвае горад… А для Ігара Крэбса гэта была першая імпрэза ў Бабруйску. Сустрэча прайшла ў межах моўных курсаў «Мова нанова», піша «Бобруйский курьер». Падчас сустрэчы спадар Уладзімір Арлоў прачытаў лекцыю да 100-годдзя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама правёў віктарыну па гістарычных фактах да гэтай падзеі.