![]()
БНР зноўку на слыху i зноўку актуальная. 100 год БНР. 6000 рублёў за тры гадзіны сабралі беларусы на бронзавую шыльду да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У зборы грошай на краўдфандынгавай платформе «Талака» паўдзельнічала больш за 230 чалавек, распавёў «Радыё Рацыя» арганізатар збору сродкаў Глеб Лабадзенка. – Людзі абуджаюцца, успамінаюць сваю гісторыю, карані. Вельмі файна, што ёсць такія людзі, як Павел Белавус, яны традыцыйныя рэчы – арнамент, вышыванка або БНР, рэчы, якія былі і будуць заўсёды, умудраюцца ператвараць у модныя і актуальныя, так, што ўсе хочуць да гэтага далучыцца.