Аўтар памятнай дошкі ў гонар БНР: «Сэрцам я ў Беларусі»

2 красавіка Алесь Шатэрнік прыляцеў у Менск. Цягам трох гадзін 2 сакавіка неабыякавыя беларусы сабралі на краўдфандынгавай плятформе «Талака» больш за 3 тысячы даляраў для вырабу новай мэмарыяльнай дошкі на дом у Менску, дзе 100 год таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. «Радыё Свабода» пагутарыла са скульптарам Алесем Шатэрнікам, аўтарам арыгінальнай шыльды ў гонар БНР, якая чакала дазволу роўна чвэрць стагодзьдзя. 1 сакавіка кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму дало дазвол на ўсталяваньне мэмарыяльнай дошкі на вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.