Сяргей Харэўскі: Нашыя вуліцы павінны насіць імёны дзеячаў БНР

Нашая гicторыя вартая таго, каб пра яе памятаць. Цыкл лекцый да сотых угодкаў абвяшчэння незаленасці БНР, распачаты Арт-Сядзібай, працягнула сустрэча з мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пiша «Радыё Рацыя». Ён зладзіў для гасцей імпрэзы віртуальную экскурсію па мясцінах «запачаткавання беларускай дзяржаўнасці» у Менску. Амаль усе будынкі, звязаныя з гэтымі падзеямі захаваліся. «На кожным з гэтых будынкаў мусіць быць усталяваная мемарыяльная шыльда. А тое, што нашыя вуліцы названыя імёнамі катаў – гэта ганьба», – кажа Сяргей Харэўскі.