![]()
3 сакавіка 1930 года ў Сібір з Беларусі быў адпраўлены першы эшалон з «раскулачанымі» сялянскімі сем’ямі. Некалькіх стагоддзяў пры ўсіх урадах і рэжымах катаржнікі, высыльныя і дэпартаваныя спазнавалі пакутны шлях у Сібір. Але знаходзіліся і тыя, хто ехаў у той суровы край добраахвотна — у пошуках лепшай долі. У канцы XIX стагоддзя сібірскі рэгіён Расіі імкліва развіваўся і ўзмоцнена каланізаваўся: на будаўніцтва Вялікай транссібірскай чыгуначнай магістралі накіравалася мноства добраахвотных перасяленцаў, у тым ліку беларусаў. Сярод іх было шмат сялян з малазямельных заходніх губерняў Расійскай імперыі: Гарадзенскай, Віленскай, Віцебскай, Седлецкай, Курляндскай.