Фотафакт: Як выглядала прысвечаная БНР паштоўка 70 год таму

Паштоўку вялікім накладам выдаў рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч Ян Пятроўскі. Дзесьці ў 1948 ці ў 1949 гадах беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, перакладчык Ян Пятроўскі (1905-2001) выдаў у горадзе Лінц (Аўстрыя) вялікім накладам вось такую паштоўку, паведамляе «Радыё Рацыя». Яна была прысвечана Беларускай Народнай Рэспубліцы, а на ёй напісаны лацінкай тэкст: “Найлепшыя пажаданні на Дзень 25 Сакавіка”. Ян Пятроўскі такія паштоўкі дасылаў сваім сябрам і землякам на Бацькаўшчыну.