![]()
Згаданыя мясьціны можна паглядзець на мапе, якую стварылi да 100-годзьдзя БНР. Беларускія гісторыкі правялі ў Менску круглы стол, падчас якога абмеркавалі стан ведаў пра стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама прэзэнтавалі свой калектыўны твор — манаграфію «Шляхамі БНР. Да стагодзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі». «Радыё Свабода» выбрала з кнігі 10 месцаў у Беларусі, зьвязаных з гісторыяй БНР — першай спробы пабудаваць беларускую дзяржаву. 1. Дом, дзе абвясьцілі незалежнасьць БНРІснуе памылковае меркаваньне, што БНР абвясьцілі ў будынку Менскага гарадзкога тэатру, дзе цяпер тэатар імя Янкі Купалы.