![]()
Беларускi пiсьменнiк прэзэнтуе 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы». У суботу 3 сакавіка Альгерд Бахарэвіч на аўтограф-сэсіі ў рамках Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу будзе падпісваць чытачам свой новы 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы», які выйшаў летась у сьнежні ў выдавецтве «логвінаЎ». Паўнавартасная прэзэнтацыя адбудзецца ў кнігарні «логвінаЎ» 7 сакавіка. Напярэдадні з аўтарам пагаварыў рэдактар кнігі Сяргей Шупа, паведамляе «Радыё Свабода». Баязьлівыя аўтары і дэзарыентаваныя чытачы— Альгерд, як яно — быць беларускім пісьменьнікам?— Нядаўна мне прыйшоў у галаву такі вобраз.