![]()
Cустрэчы з Алексіевіч у абласных цэнтрах мяркуюцца на сакавік-красавік. Увесну ў абласных гарадах Беларусі будуць арганізаваны адкрытыя творчыя сустрэчы са Сьвятланай Алексіевіч, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Віктара Бабарыку, партнэра выданьня кніг нобэлеўскай ляўрэаткі на беларускай мове. Па словах Бабарыкі, сустрэчы з Алексіевіч у абласных цэнтрах мяркуюцца на сакавік-красавік. «Мяне зьдзіўляе, што мы так ганарымся нашымі спартовымі перамогамі, але на інтэлектуальным фронце ганарыцца мы саромеемся. Я ня думаю, што чэмпіён сьвету па нейкім відзе спорту больш унікальны за нобэлеўскага ляўрэата», — сказаў Бабарыка.