Як японцы генерала Балаховіча на службу запрашалі

18-га ліпеня 1922 адбылася сустрэча пасла Японіі з генералам Станіславам Булак-Балаховічам. Сведчанне гэтага захавалася ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча), паведамляе «Радыё Рацыя». Японская дыпламатычная місіяРапарт Японскі пасол некалькі разоў запрашаў ген. Балаховіча да сябе, ген. Б. быў 18 ліпеня. Змест размовы: Пасол вельмі цікавіцца дзейнасцю ген. Б. , бо ведае, што ген. Б. не мае памяшкання і таму не можа прывезці з Эстоніі сваю сям’ю. Прадстаўляе яму бясплатна тры пакоі ў сваёй віле. Праз пасла перадае ген.