Беларусам прапанавалі выказаць свае 100 словаў да 100-годзьдзя БНР

Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка. «Радыё Свабода» абвяшчае конкурс тэкстаў да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Дасылайце на bnr100slovau@gmail. com свае думкі, уражаньні, нататкі і кароткія эсэ, прысьвечаныя стагодзьдзю БНР. Найлепшыя тэксты будуць апублікаваныя на сайце «Радыё Свабода», іх аўтары атрымаюць падарункі:1 месца — электронная кніга Amazon Kindle;2 месца — швэдар symbal. by. 3 месца — вышыванка symbal. by (жаночая ці мужчынская). Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка, у дзень 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Фармат «100 словаў» для хуткага рытму жыцьця сучаснага чытача зьявіўся на Радыё Свабода ў 2014 годзе.