![]()
У дзіцячым садку №14 ставiлicя інсцэніроўкі, песні, дэкламацыя вершаў і танцы. У дзіцячым садку №14 у Беластоку прайшоў Беларускі дзень. Былі інсцэніроўкі, песні, дэкламацыя вершаў і танцы, паведамляе «Радыё Рацыя». Гэта магчымасць паглядзець, чым займаюцца дзеткі з беларускіх і польскіх групаў. Гаворыць Люцыя Неміровіч:– Так зрабілі, каб дзеткі асвойвалі беларускую культуру. Каб яны пазнавалі традыцыі. У нас будуць адкрытыя заняткі. Так што можна будзе ўсё паглядзець, пабыць на занятках, пагаварыць з настаўнікамі, каб паслухаць пра працу прадшколля.