Дзьве пазiцыi

Аляксей Янукевіч i Мікола Статкевіч пракаментавалi падрыхтоўку да Дня Волi. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч пракамэнтавалі «Радыё Свабода» забарону Менгарыканкамам шэсьця і мітынгу 25 сакавіка і падачу новай заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне канцэрту і мітынгу. Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, ад пачатку стварэньня аргкамітэт падкрэсьліваў, што 25-е сакавіка павінна быць днём нацыянальнай кансалідацыі дзеля абароны і ўмацаваньня беларускай незалежнасьці.