![]()
Трэба адстойваць святочнае шэсце на Дзень Волі. Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў распавёў сайту palitviazni. info пра падрытоўку да святкавання 25 сакавіка 100-годдзя БНР. 26 лютага ў аргкамітэце святкавання 100-годдзя БНР была створаная група з васьмі чалавек для перамоваў у Мінгарвыканкаме аб правядзенні святочнага мітынгу і канцэрту каля Опернага тэатру на 25 сакавіка. Напярэдадні Мінгарвыканкам неафіцыйна прапанаваў арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР змяніць яго фармат, адклікаць ранейшую заяўку і замест шэсця праз цэнтр гораду правесці мітынг і святочны канцэрт у Купалаўскім парку або каля Опернага тэатру.