Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы у падтрымку беларускай мовы

Збор подпісаў пачаўся ў Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага і вёўся ў Менску і па ўсёй краіне. Зьміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы за беларусізацыю адукацыі і стварэньне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўнівэрсытэту, паведамляе «Радыё Свабода». Збор подпісаў пачаўся ў Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага і вёўся ў Менску і па ўсёй краіне. У Міністэрства адукацыі Дашкевіч перадаў 2188 подпісаў. Плюс 500 чалавек падпісаліся пад зваротам на petitions. by. Яшчэ каля 110 подпісаў сабралі актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску.