Яфім Бялевіч: баявы афіцэр, які адказваў за законы і фінансы БНР

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння выбітнага дзеяча беларускага нацыянальнага руху. Дзеяч беларускага нацыянальнага руху, міністр юстыцыі і фінансаў ураду БНР Яфім Бялевіч нарадзіўся 27 лютага 1888 году ў Менску. Пачатковую адукацыю атрымаў у мінскай гімназіі, з якой быў у 1907 годзе выключаны за ўдзел у вучнёўскіх пратэстах. Тады не ўдалося пазбегнуць і арышту, піша racyja. com. Неўзабаве Яфім Бялевіч быў вызвалены, гімназію скончыў пазней экстэрнам. Пасля гэтага паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту, які скончыў у 1912 годзе.