100 год БНР: «Пагоню» ўзялі з пячаткі беларуска-літоўскага князя Міндоўга

Як паўставала сімволіка незалежнай Беларусі. Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Кожны дзень на працягу месяца «Радыё Свабода» публікуе старонкі гэтай кнігі. Прага прызнаньняНайбольш стараньняў у справе прызнаньня незалежнасьці Беларусі прыкладаў беларускі дыпляматычны авангард — высланая адразу пасьля 25 сакавіка ў Кіеў Дэлегацыя Народнага Сакратарыяту ў справе перамоваў.