Цікава, што б сказалі айцы-заснавальнікі БНР?

Нагадаю некаторым, каб не забыліся, што святкуем. 25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату. Беларусь абвяшчалася незалежнай дзяржавай. Было агучанае палітычнае патрабаванне перагледзіць умовы Брэсцкага міру з улікам інтарэсаў беларусаў. Былі акрэсленыя межы новай дзяржавы. Нікому з лідэраў БНР, думаю, не прыйшло б нават у галаву, згаджацца з прыніжальнымі прапановамі той ці іншай акупацыйнай улады, якія тады юрыдычна былі на тэрыторыі Беларусі. Ніхто б усурёз не абмяркоўваў ідэі кшталту «а давайце вы абмяжуецеся Менскам ці Горадняй і адмовіцеся ад усяго астатняга», «а давайце мы дазволім вам займацца культурай ці асветай, а вы не будзеце высоўваць палітычныя патрабаванні» і г.