«Людзі незалежнасці»: у Беластоку ўшануюць памяць Каліноўскага і Балаховічаў

За незалежнасць Польшчы змагаліся таксама і беларусы. У Беластоку абвясцілі 2018 год – годам «Людзей незалежнасці». Такое рашэнне прынялі радныя горада. Такім чынам яны вырашылі ўшанаваць памяць змагароў розных часоў, звязаных з горадам і рэгіёнам, у тым ліку паўстанцаў 1863-64 гадоў, перадае «Радыё Рацыя». На працягу некалькіх тыдняў збіраліся прапановы асоб, вартых ушанавання ў сувязі са стагоддзем абвяшчэння незалежнасці Польшчы. Як кажа грамадскі актывіст Радаслаў Пуська, ён прапанаваў уключыць у спіс імя аднаго з кіраўнікоў паўстання – Кастуся Каліноўскага: — Я не хаваю, што хацеў прасунуць асобу Кастуся Каліноўскага, бо Студзеньскае паўстанне таксама абмяркоўвалася.