![]()
Ці пройдзе прапанова, вырашыць галасаванне. У 2018 Польшча адзначае 100-годдзе незалежнасці. У сувязі з гэтым Рада горада Беластока прапанавала ўшанаваць памяць змагароў розных часоў, звязаных з горадам і рэгіёнам. У спісе, сярод іншых, апынуліся і браты Балаховічы. Ці пройдзе прапанова, вырашыць галасаванне, перадае «Радыё Рацыя». Нагадаем, што нядаўна вуліца Станіслава Булак-Балаховіча з’явілася ў Варшаве. Станіслаў Булак-Балаховіч (1883–1940) – беларускі, польскі і расейскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Расейскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г.