![]()
Завяршыліся зімовыя Алімпійскія гульні, якія ўвойдуць у гісторыю, як хіба самыя праблемныя з часу байкотаў 1980-х. Міжнародны алімпійскі камітэт, відавочна, апынуўся ў крызісе, не пасьпяваючы за складанымі сучаснымі тэндэнцыямі й падзеямі ў сьвеце. З аднаго боку, яму ня надта хацелася мяняць сваю ўнутраную сыстэму, зь іншага, у выпадку расейскага допінгавага скандалу сыстэма пачала даваць збоі, і хоць запозьнена, але трэба было неяк рэагаваць. У Кожным выпадку, алімпійскі рух апынуўся перад няпростымі рашэньнямі. Пытаньняў значна больш, чым адказаў.