Вусачы і прахвосты

Нягледзячы ні на што, беларусам трэба верыць, заставацца сабой і ніколі не здавацца. Медалі на Алімпіядзе і дзяржаўныя ўзнагароды - гэта так важна тым, хто хоча ілюзій. Гэта галюцынацыі людзей, якія здаюцца важнымі. Гэта магчымасць адчуваць радасць без нагоды, ганарыцца тым, чаго ніколі не было і не будзе. Сорам і ганьба або поспех і ўдача - гэта выбар для неспрактыкаваных праваслаўных атэістаў, які відавочны. Чаму ні адзін беларус, які радуецца золату і срэбру, не здольны адказаць на пытанне: навошта ў нас нават спартоўцы і ўдзельнікі важных спаборніцтваў паводзяць сябе, за рэдкім выключэннем, як кавалкi мяса? Тулава для перамог і цела для вынікаў.