![]()
25 сакавіка 1989 года будучы мастак запачаткаваў слаўную традыцыю. «Салідарнасць» працягвае серыю публікацый, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1989 года студэнт Тэатральна-мастацкага інстытута Алесь Пушкін зладзіў палітычны перформанс, прысвечаны 71-й гадавіне абвяшэння БНР. Будучы мастак выйшаў на ганак інстытуту з плакатамі, яго сябры, што ўдзельнічалі ў акцыі, трымалі бел-чыровона-белы сцяг, папяровага бусла і 71 паветраны балонік. На плакаце, які Пушкін трымаў перад сабой, было напісана: «Грамадзянін, у гэты дзень, 71 год назад, была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.