![]()
Сьвята прайшло ў кавярні «Грай» у фармаце інтэрактыву. 25 лютага ў кавярні «Грай» адбылося сямейнае сьвяткаваньне Дня роднай мовы, арганізаванае інтэрнэт-суполкай «Дзеткі-кветкі» і адукацыйным цэнтрам «Крочым разам», перадае «Радыё Свабода». Сьвята прайшло ў фармаце інтэрактыву, падчас якога ўсе дзеці ў касьцюмах лясных жыхароў апынуліся ў лясной школцы і разам з воўкам, авечкай ды іншымі жывёламі спасьцігалі розныя навукі: геаграфію, астраномію, фізычнае выхаваньне і, вядома, родную мову. «Падобных мерапрыемстваў для беларускамоўных сем’яў мусіць быць болей, настаў час іх выводзіць на больш высокі ўзровень.