Мікалай Статкевіч: Беларусь стаіць на парозе драматычных змен

Мы павінны быць гатовыя да таго, каб прапанаваць свае кірункі развіцця краіны. Аргкамітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) „не рыхтуе рэвалюцыю”, заявіў яе лідар Мікалай Статкевіч, выступаючы 25 лютага на чацвёртай сесіі ўстаноўчага з’езда арганізацыі ў Менску, паведмаляе “Радыё Рацыя”. Статкевіч у 2017 годзе быў адным з арганізатараў несанкцыянаваных пратэстных акцый у цэнтры Менска, у тым ліку супраць дэкрэта № 3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” і правядзення сумесных беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў „Захад-2017”.