«Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай»

Як нараджалась новая дзяржава. Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Кожны дзень на працягу месяца «Радыё Свабода» публікуее старонкі гэтай кнігі. Гісторыя рассылае свае позвыУ адзін зь веснавых дзён 1918 году, не раней серады 20-га і не пазьней нядзелі 24 сакавіка, сябры Рады БНР, усяго 71 чалавек, атрымалі на рукі паведамленьне: «Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі гэтым паведамляе, што чарговае пасяджэньне Рады адбудзецца ў нядзелю 24-га сакавіка (марца) а 5-й гадзіне (па сярэдне-эўрап.