![]()
Цікавы эпізод падчас збора подпісаў у падтрымку беларускай мовы. 24 лютага на неплануемым пікеце Зьміцер Дашкевіч і ягоныя паплечнікі назбіралі 550 подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Пра цікавы эпізод актывіст распавядае ў «Фэйсбуку»:«– Спадар Зьміцер, прывітаньне! – зьвярнуўся да мяне амапавец на чысьцюткай. – Прывітаньне!– Як вы думаеце, ці трэба дазвол тут стаяць з подпісамі?– Думаю трэба. – І вам дазволілі?– Так. – І хто?– Мне дазволіў стаяць тут Ісус Хрыстос, – адказваю з усьмешкай, але сур’ёзна гледзячы ў вочы. – Зноў вы за сваё, спадар Зьміцер! – сьмяецца амапавец.