![]()
Выбар дыпламатаў упаў на творы Якуба Коласа і Пімена Панчанкі. Кіраўнікі дыпмісій Велікабрытаніі, Румыніі і Ізраіля ў Беларусі падтрымалі паэтычны флэшмоб і прачыталі вядомыя вершы беларускіх класікаў, пiша «Новы Час». Выбар дыпламатаў упаў на творы Якуба Коласа і Пімена Панчанкі, а прэзентацыя відэаролікаў адбылася ў Дзень роднай мовы. Раней да флэш-мобу ў рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» далучыліся іх калегі з іншых замежных місій, і таксама прачыталі беларускія творы. Па прызнанні дыпламатаў — удзельнікаў флэшмоба, праект «Чытаем па-беларуску з velcom» важны для папулярызацыі беларускай культуры, неадемная частка якой — нацыянальная мова.