![]()
Але «акопным фельдфебелям» таксама хочацца выбіцца ў генералы. «Генералы» ідэалагічнага фронту пасля доўгай службы адпраўлены ў адстаўку, хоць А. Лукашенка запэўніў грамадства, што іхні «багаты вопыт» будзе выкарыстаны. Зразумела, без салідных акладаў і пенсій не застануцца, ды ці падсалодзяць трафарэтныя словы горкую пілюлю тым, хто спісаны. Адстаўнікі, праўда, вельмі асцярожна, выказалі незадаволенасць. А дарма, хай скажуць правіцелю дзякуй за міласцівы лёс. Яны маглі б даўно, як коркі з бутэлек, вылецець з ідэалагічных седалаў.