![]()
Самы цікавы помнік ХХ стагоддзя ў Рэчыцы - Мітрафану Доўнар-Запольмкаму, які ўдзельнічаў у працы дыпламатычнай місіі БНР у Кіеве. Падарожжа ў горад Рэчыцу, месца, што стаіць на Дняпры, адбылося ў мяне ў пачатку лютага 2018 года. Цягнік ў Рэчыцу з Гародні ідзе палову сутак і прыходзіць а сёмай раніцы. Мой прыезд у гэты горад Гомельскай вобласці быў звязаны з папулярнымі курсамі «Мова Нанова». Выйшаўшы з цягніка я адчуў, што трапіў на нейкую поўнач. Мароз стаяў амаль мінус 20 і вялікія гурбы снегу нагадвалі мне нейкую Сібір. Аднак, мой падарожны гід па месце, журналіст Андрэй Мядзведзеў, здолеў паказаць мне ў гэтую халадэчу адметнасці гэтага горада.