![]()
19 лютага 1918 году пачалася Беларуская Нацыянальная Рэвалюцыя. Роўна 100 гадоў таму, у ноч на 19 лютага 1918 году бальшавіцкае кіраўніцтва ў паніцы бяз бою пакінула Менск перад наступам нямецкага войска. На нейкі момант горад застаўся без улады. Гэтым скарыстаўся беларускі палітычны актыў, які прыняў рашэньне ўзяць кантроль над горадам і перадаць уладу Радзе Ўсебеларускага Зьезду, нагадвае «Радыё Свабода». Беларускім камэндантам гораду быў прызначаны кіраўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады Кастусь Езавітаў. На кантроль над Менскам прэтэндавалі і польскія вайскоўцы зь мясцовых ваенізаваных арганізацыяў.