У Мінску не хапае беларускамоўных садкоў

Беларускамоўныя бацькі патрабуюць спыніць дыскрымінацыю маленькіх беларусаў па моўнай прыкмеце. У сямі раёнах Мінска з дзевяці няма беларускамоўных садкоў. Беларускамоўныя бацькі сталіцы ініцыявалі петыцыю ў Міністэрства адукацыі, патрабуючы спыніць дыскрымінацыю маленькіх беларусаў па моўнай прыкмеце, пiша «Народная воля». Цалкам беларускамоўных садкоў у Мінску ўсяго два: № 534 у Фрунзенскім раёне і № 187 у Цэнтральным. Толькі ў гэтых двух раёнах можна стаць на ўлік і быць упэўненым, што ваша дзіця будзе чуць беларускую мову на занятках.