![]()
На карту трапілі аж 16 славутасцяў. Блогер Яўген Аснарэўскі распрацаваў карту, прысвечаную яўрэйскай спадчыне Гродна. На маршрут ён нанёс 16 мясцовых славутасцяў, якія зацікавяць турыстаў. У Гродне гэта не першая падобная карта, але першая якая даступная для сцягвання, піша hrodna. life. Канцэпцыя, маршрут, дызайн карты — усё аўтарскае. — Гродна валодае надзвычай багатай яўрэйскай спадчынай, а прапанаваны маршрут дазваляе пазнаёміцца з некаторымі важнымі яе часткамі, — распавядае Яўген. — Працягласць шляху ад ЦСК «Нёман» да вуліцы Антонава з наведваннем тых 15 аб’ектаў, якія адзначаны на карце, можа скласці каля 5 кіламетраў, а гэта значыць, што магчыма прайсці маршрут пешшу.