![]()
Грамадства павінна быць падрыхтаванае да абароны ад новага наступу на Курапаты. Год таму каля мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсій сталінскіх часоў у Курапатах пад Менскам пачалася даўгатэрміновая акцыя па яго абароне. Грамадзяне выступілі супраць будаўніцтва на межах ахоўнай зоны офіснага будынка. У размове з карэспандэнтам «Радыё Рацыя» Генадзем Барбарычам пра тыя падзеі ўспамінае адказны сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі. - Дакладна 16 лютага год таму пачалася абарона Курапатаў ад чарговай спробы вандалізму.