![]()
Чаму лісты не даходзяць да палiтвязня Зміцера Паліенкі? Хлопец, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, зараз адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі. Ужо з 15 гадоў Зміцер Паліенка ўдзельнічаў у розных акцыях. Спачатку хлопец далучыўся да нацболаў, яго неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі, накіроўвалі на “суткі”. Потым ён стаў займацца самастойнай сацыяльнай дзейнасцю і не прыпісваў сябе ні да якіх арганізацый, але вельмі паслядоўна рабіў шмат якія карысныя справы. Напрыклад, збіраў паштоўкі для палітвязняў альбо звяртаў увагу на нейкія сацыяльныя праблемы, пiша “Народная Воля”.