![]()
Навукоўцы і дыпламаты адзначылі юбілей народзінаў найбольш вернага паплечніка Касцюшкі. У гісторыка-мемарыяльным музеі «Сядзіба Нямцэвічаў» адбылося адкрыццё выствы «Генерал Тадэвуш Касцюшка і ягоны сакратар Юльян Урсын Нямцэвіч», а таксама музычная вечарына, перадае «Радыё Рацыя». Мерапрыемства адбылося ў гонар 260-х угодкаў з дня нараджэння Юльяна Урсын Нямцэвіча. Фотa: «Радыё Рацыя» Перад прысутнымі выступілі Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Берасці Пётр Казакевіч, збіральнік прадстаўленых экспанатаў Шчэпан Каліноўскі і дырэктар музея Сяржук Семянюк.