Гісторыя аднаго фота: першы ўрад БНР

Набліжаецца 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтым разам раскажам пра вядомы фотаздымак дзеячоў БНР, якім часта ілюструюць публікацыі пра першы ўрад абвешчанай 25 сакавіка 1918-га Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі і дзе ён быў зроблены? Чаму некаторыя гісторыкі не раяць называць групу людзей на фота першым урадам БНР? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні, а таксама гісторыя пра першую публікацыю здымка ў сакавіку 1990-га, — далей у артыкуле. Каго мы бачым на фота Члены першага складу Народнага Сакратарыята. Злева направа: сядзяць – Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка, стаяць – Аркадзь Смоліч, Пётр Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц Алесь Бурбіс (1885 – 1922) быў консулам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве.