Сем беларускіх сьлядоў літоўскай незалежнасьці

Актыўны ўдзел у гістарычнай для Лiтвы даце прынялі і беларусы. 99 гадоў таму — 16 лютага 1918 году — Рада Літвы ў Вільні абвясьціла аднаўленьне незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні. Актыўны ўдзел у гэтай гістарычнай даце прынялі і беларусы. Тарыба Акт аб незалежнасьці, які абвясьціў аднаўленьне незалежнай Літвы на дэмакратычных пачатках, са сталіцай у Вільні, прыняла Літоўская Рада (Тарыба). У яе склад увайшлі 20 чалавек. 27 лістапада 1918 у склад Літоўскай Тарыбы былі кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады: Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч, Ян Станкевіч, Дамінік Сямашка, Уладзіслаў Талочка, Казімір Фалькевіч.