![]()
Канцэрт адбудзецца 4 сакавіка. 4 сакавіка ў менскай рэстарацыі-піваварні «Друзья» адбудзецца традыцыйны веснавы канцэрт гурту «Крама» з прэзэнтацыяй новага DVD-альбому «Крама — 25 гадоў!» Гэта здымкі канцэрту, што прайшоў у Менску 12 лістапада 2016-га і быў прысьвечаны 25-гадоваму юбілею калектыву, передае «Радыё Свабода». У гэты дзень таксама мяркуецца прэм’ера новай вэрсіі песьні на верш Міхала Анемпадыстава. Ігар Варашкевіч з музыкамі вырашылі даць другое жыцьцё даўняй кампазыцыі гурту «Бонда» «Да неба» (1986) і першае выкананьне прысьвяціць памяці дачасна памерлага паэта і мастака.