![]()
Выбiтнага беларуса пахавалі ў Вісбадэне на могілках праваслаўнай царквы Сьвятой Елізаветы. 15 лютага ў нямецкім горадзе Вісбадэне на могілках праваслаўнай царквы Сьвятой Елізаветы пахавалі беларускага асьветніка і навукоўца, грамадзяніна ЗША Барыса Кіта, які памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця. Царква Сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне «Барыс прасіў, каб пахаваньне было ціхім і спакойным, — сказала «Радыё Свабода» жонка Кіта Тамара Казевіч. — Слава Богу, што ўсё так і прайшло, спакойна і годна». Жонка Барыса Кіта Тамара Казевіч першая зьлева На памінальную службу ў царкве і разьвітаньне з Барысам Кітом прыехала каля 30 чалавек, у тым ліку яго жонка Тамара, яе дачка Ірына і ўнук Аляксандар, які ў дзяцінстве часта бываў у Барыса Кіта.