![]()
Вядомы беларускі этнограф, фалькларыст і музыкант Іван Кірчук збірае грошы на выданне сваёй новай кнігі «Гарады ўзыходжанняў». Гэтым разам не дзённікі пра падарожжы гурта „Троіца”, а фолк-фэнтэзі пра магію, рытуалы і блуканні Душы, паведамляе “Радыё Рацыя”. „У 2013 годзе я напісаў апавяданне і паказаў яго жонцы Кацярыне. Яна пачытала і прапанавала мне працягнуць пісаць далей і паспрабаваць сябе ў якасці літаратара, — распавядае пра ідэю кнігі Іван Кірчук. — Я пачаў выдумляць рытуалы і абрады, пісаць да іх тэксты. Мяне гэта захапіла і трымала цэлыя тры гады”.