![]()
Прыбыткі ад гандлю будуць скіраваныя на падтрымку хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Воля і Павел Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму Kroplia. by, заснаваную дзеля падтрымкі хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica. info. У Kroplia. by можна набыць цішоткі, нататнікі, кубкі, завушніцы, гадзіннікі з цытатамі з Бібліі па-беларуску, вышыванкі, торбы з беларускай хрысціянскай сімволікай. Таксама Kroplia. by плануе прадаваць кнігі (Біблію і Новы Запавет у беларускім перакладзе, «Беларускую хрысціянскую азбуку», «Хронікі Нарніі», энцыклапедыю «Люблю Беларусь», «Беларусалім» ды іншыя), і дыскі серыі «Беларускі хрысціянскі хіт».