Булак-Балаховіч: Нацыянальнасць – беларус

Знойдзена ўласнаручнае сведчанне легендарнага генерала аб нацыянальнай прыналежнасці. Язэп Булак-Балаховіч (1894-1923) – беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты арміі Расейскай імперыі, палкоўнік Белай арміі, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх атрадаў у складзе польскай арміі ў 1920 г. , удзельнік антыбальшавіцкай барацьбы ў 1918-1920 гадах. Быў забіты савецкімі агентамі 11 чэрвеня 1923 года, пахаваны на могілках у Белавежы. У Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча) захоўваецца «Кваліфікацыйная анкета для Верыфікацыйнай камісіі» Язэпа Балаховіча, перадае «Радыё Рацыя».