![]()
Сорак дзён споўнілася са дня смерці краязнаўца, актывіста Таварыства Беларускай мовы Рыгора Фарманяна. Сябры Скідзельскай суполкі Таварыства Беларускай мовы надведалі месца яго спачыну на Юр’еўскіх могілках Скідзеля. Перад гэтым удзельнічалі ў памінальнай службе ў мясцовай царкве, паведамляе «Радыё Рацыя». — Гэта чалавек, які ўсё сваё жыццё займаўся зборам матэрыялаў пра Скідзельшчыну, Гарадзеншчыну, пра іх славутых людзей. У яго вялікі хатні архіў вельмі цікавых, рэдкіх, матэрыялаў, якія ён не толькі сам чытаў і для сябе рыхтаваў, але і дзяліўся з усімі, хто быў зацікаўлены ў гэтым.