![]()
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 21 лютага «Арт Сядзіба» традыцыйна ладзіць «Свята роднай мовы». У гэты дзень у свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе, перадае «Радыё Рацыя». 21 лютага ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове. Арганізатары свята хочуць паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.