![]()
Няпростае жыццё першаіерарха БАПЦ. Згадваючы нядаўнія словы мітрапаліта, які з варагаў у беларусы, пра розных багоў, можна, канечне, абурацца, хоць дзівіцца гэткаму цемрашальству нібы ўжо і не пасуе дарослым людзям, піша сайт budzma. by. А можна, наадварот, урагатацца, паспрабаваўшы ўявіць, як на гэтую ж тэму дзесьці там высока-высока спрачаліся б паміж сабой апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы айцец Аляксандр Надсан і ўладыка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Мікалай. Гэта было б аніяк немагчыма, безумоўна, з цэлага шэрагу прычынаў, але з не апошняга: пры розных канфесіях у іх быў яшчэ адзін агульны зямны бог — Беларусь.